Рубрыка "Матчбол"

5 октября 2020
Маладзёжная зборная Беларусі па валейболе заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце Еўропы, у паядынку за бронзавыя медалі першынства беларусы саступілі бельгійцам. А вось пра цэнтральныя футбольныя і хакейныя падзеі традыцыйна ў панядзелак раскажам у рубрыцы "Матчбол".

Хакей у авангардзе спартыўных падзей. Сталічнае "Дынама",  на жаль, саступае аднаклубнікам з Рыгі, аднак каманда ў турнірнай табліцы КХЛ застаецца на высокім трэцім месцы.

Шэсць перамог запар дагэтуль дазваляюць бела-блакітным упэўнена адчуваць сябе ў зоне плэй-оф Заходняй канференцыі. У паядынку супраць рыжан Дзміртый Баскаў кіраваў камандай на пасадзе галоўнага трэнера. Мера  вымушаная, у шэрагу гульцоў і прадстаўнікоў адміністрацыйна-трэнерскага штаба станоўчыя тэсты на каранавірус. Без Менела і Альмквіста беларусы саступілі ў серыі булітаў 3-4. У наступным паядынку ў сераду бела-блакітныя згуляюць супраць "Сочы".

У экстралізе сталічнае “Юнацтва” ў суботу не пакінула шанцаў "Магілёву", 7-1. Каманда Аляксандра Макрыцкага пакуль чацвёртая,  аднак у дзеючага чэмпіёна гульня ў запасе.

Гродзенскі "Нёман" працягвае адчуваць праблемы на старце чэмпіянату. Гэтым разам каманда Пушкова саступіла жлобінскаму "Металургу", 0:5. У той жа час "Гомель" захоўвае лідарства ў турнірнай табліцы. Стась і кампанія ў суботу мацнейшыя за  "Дынама" з Маладзечна,  4:1. 

У футбольным першынстве краіны ў вышэйшым дывізіёне паўза, у мінулы ўік-энд прайшлі гульні Кубка Беларусі. Дзяржынскі "Арсенал" сенсацыйна перамог "Гарадзею",  3-0.

З такім жа лікам "Мінск" перамог "Рух", упэўнена выйшлі ў чвэрцьфінал і футбалісты "Іслачы", 4-0 яны перамаглі ФК "Крумкачы". "Тарпеда" мацнейшае за "Спутнік",  4-1, а "Шахцёр" Слуцка   - таксама 4-1. Ідуць далей "Віцебск" і "Нёман".

Еўракубкавы сезон,  на жаль,  завершаны для беларускіх клубаў. "Дынама-Брэст" саступіў "Лудагорцу" ў плэй-оф кваліфікацыі, 0-2. Гульня прайшла без гледачоў  з-за пандэміі COVID-19 на сталічным стадыёне "Дынама".

Такім чынам, усяго паўтара бала заваявалі беларускія клубы ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА па выніках гэтай еўракубкавай кампаніі. Такі вынік самы дрэнны за апошнія 14 гадоў. Зараз мы пераключаем сваю ўвагу на нацыянальную зборную краіны. 8 кастрычніка беларусы згуляюць супраць Грузіі ў паўфінале Лігі нацыі.

На гэтым тыдні працягваем сачыць за чэмпінатам Беларусі па хакеі, і, зразумела, сталічным “Дынама” ў КХЛ. У чацвер футбол: Беларусь - Грузія. Паралельна вашай увазе  гульні Адкрытага чэмпіяната Францыі па тэнісе. Усё гэта, зразумела, у прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Любіце спорт і мы абавязкова ўбачымся.