Клубнае кіраўніцтва барысаўскага БАТЭ на мінулым тыдні пайшло на радыкальныя перамены. Пасля двух невыразных матчаў у чэмпіянаце краіны сваю пасаду пакінуў Алег Дулуб, які працаваў у Барысаве толькі некалькі месяцаў. Дададзім і два паражэнні ў матчах за трафеі - гэта Кубак і Суперкубак краіны. Расказвае Андрэй Казлоў.
У матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі жоўта-блакітныя гулялі супраць "Гарадзеі". Менавіта на гэтым стадыёне летась у лістападзе яны сталі пераможцамі ўсяго турніру. На гэты раз паражэнне - 1:2. Пасля такога выніку кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі вырашае ўпершыню адправіць у адстаўку трэнера. Юрый Пунтус, Ігар Крывушэнка, Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Ермаковіч пакінулі пасаду самі. У гісторыі лепшага клуба краіны XXI стагоддзя пачынаецца новы этап. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Аляксей Бага.
Тым часам у Мінску сабралася нацыянальная зборная Беларусі па футболе. Наша каманда на гэтым тыдні згуляе два таварыскія матчы: 6 чэрвеня ў Брэсце супраць зборнай Венгрыі, а 9-га ў гасцях з Фінляндыяй. Гульцы нашай каманды некалькі дзён правялі ў сталіцы, размясціўшыся ў камфортнай Акадэміі футбола.
Ужо сёння зборная Беларусі адправілася ў Брэст, на заўтра запланавана адкрытая для балельшчыкаў трэніроўка.
Мужчынская зборная Беларусі па валейболе за крок ад Фіналу чатырох сярэбранай Еўралігі. У вельмі важным матчы каманда, якой кіруе Віктар Бекша, мацнейшая за Харватыю. Перамога была атрымана ў гасцях. Цікава, што раней беларусы саступілі балканцам дома. Абедзве каманды перад апошнім турам маюць аднолькавую колькасць балаў. У шостым туры 6 чэрвеня Беларусь згуляе з Венгрыяй.
Матч супраць лідара групы ў залатой Еўрапейскай лізе жаночая зборная Беларусі праводзіла ў гасцях. Чэхія на гэтым этапе паказвае вельмі моцную гульню. Да сустрэчы з беларускамі чэшкі набралі максімальную колькасць балаў, выйграўшы чатыры матчы. А нашая зборная растраціла шмат ачкоў. Тым не менш шанцы захавала. Адна вынік сустрэчы з Чэхіяй парушыў усе надзеі. Мы прайграём 0:3.
6 чэрвеня зборная Беларусі па валейболе зноў будзе выступаць на пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" супраць Чэхіі. Няхай беларускія дзяўчаты страцілі шанцы на Фінал чатырох валейбольнай Еўралігі, але дома выступяць не скора. Прыходзьце і падтрымайце нашых валейбалістак. Атмасфера і спартыўны азарт забяспечаны.














