Рубрыка "Матчбол"

25 ноября 2019
Новы чэмпіён краіны па футболе, доўгачаканая перамога сталічнага "Дынама" на выездзе ў КХЛ і факт дагаворнага матча ў Экстралізе. 

Традыцыйна ўсё самае цікавае ў свеце спорту ў рубрыцы "Матчбол".

Футбол зноў у авангардзе падзей.  Брэсцкае "Дынама" - новы чэмпіён краіны. Упершыню ў гісторыі каманда з горада на Бугам стала лепшай дружынай Беларусі

Перамога над "Віцебскам" датэрмінова гарантавала брастаўчанам залатыя медалі першынства. Каманда Марцэла Лічкі 1:0 напярэдадні перамагла. Дакладны  чэмпіёнскі стрэл у актыве Аляксея Хабленкі.

Барысаўскі БАТЭ ў паралельным паядынку не пакінуў шанцаў сталічнаму "Дынама" на хатняй арэне  - 3:0. Аднак гэта вікторыя гарантавала жоўта-блакітным толькі сярэбраныя медалі першынства. Бронза сёлета  ў салігорскага "Шахцёра". "Гарнякі", дарэчы, напярэдадні саступілі "Мінску" 0:1. Апошні тур чэмпіянату пройдзе 1 снежня.

Сталічнае хакейнае "Дынама" нарэшце перамагае ў гасцях 

Сталічнае хакейнае "Дынама" нарэшце перамагае ў гасцях: адзінаццаць гульняў запар складала непрыемная серыя.

Доўгачаканую вікторыю "зубры" здабылі ў паядынку супраць "Авангарда", дарэчы, другой каманды Усходняй канферэнцыі. Мінчане прапусцілі ўжо на пятай хвіліне. Зрэшты, праз 70 секунд Тэему Пулкінен лік зраўнаваў, а ў другім перыядзе закінуў яшчэ раз, аформіўшы дубль. 2:1 беларускі клуб мацнейшы. Ужо заўтра дома прымем "Адмірал". Пачатак гульні ў 19:10.

Тым часам Следчы камітэт падазрае некалькіх хакеістаў "Дынама-Маладзечна" ў арганізацыі дагаворнага паядынку Экстралігі 12 лістапада. Афіцыйную інфармацыю паведаміў Следчы камітэт. Гэты матч грунтоўна праверылі супрацоўнікі праваахоўных органаў і высветлілі, што зыход гульні быў разыграны па нечым сцэнарыі. У дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў каманды ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Замах на атрыманне незаконнай узнагароды спартсменамі  за аказанне ўплыву на вынікі спаборніцтваў".

Дарэчы, некаторыя спартсмены ўжо пацвердзілі, што названы матч насіў дагаворны характар. 

На гэтым тыдні працягваем сачыць за сталічным "Дынама" ў КХЛ, чэмпіянатам свету па пляжным футболе і скачках на батуце, а ў суботу змяшанай эстафетай стартуе новы сезон у біятланістаў. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт!