Рубрыка "Матчбол"

22 июля 2019
Футбольны клуб "Мінск" у заключным паядынку нядзелі гуляе ўнічыю з "Віцебскам" на выезде 1:1. Сталічныя ў турнірнай табліцы пакуль толькі на   чатырнаццатым месцы, а вось "Іслач" з Мінскага раёна ўжо чацвёртая! У суботу "ваўкі" перамаглі "Гарадзею" 2:1. Футбольных падзей на мінулым тыдні было шмат. Больш дэталёва ў рубрыцы "Матчбол".

Пачнем з футбола. У Швейцарыі прайшла жараб’ёўка трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У выпадку перамогі над "Русенборгам"  барысаўскі БАТЭ згуляе з лепшым у пары АІК (Швецыя) - "Марыбор" (Славенія).

Аднак пакуль вернемся да матча ў адказ барысаўчан супраць “Пяста”. Пасля хатняй нічыёй 1:1 у Польшчы  жоўта-блакітныя саступалі 0:1. Сітуацыя была блізкая да крытычнай,  але замены Аляксея Багі адыгралі ключавую ролю - Эрвейн Мукам адзначыўся з пенальці, а напрыканцы сустрэчы Волкаў з перадачы Стасевіча прынёс вікторыю БАТЭ 2:1, а паралельна пуцёўку ў наступны раўнд спаборніцтваў.

Чаго, на жаль, не ўдалося зрабіць мінскаму "Дынама" і футбольному клубу "Віцебск". Праўда, у Лізе Еўропы. Каманда з поўначы краіны згуляла ўнічыю 1:1. Бела-блакітныя саступілі “Ліепаі” з Латвіі 1:2 і  развіталіся з еўракубкамі.

Салігорскі "Шахцёр"  першы раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы прайшоў, і ў гасцях  на Мальце  “гарнякі” перамаглі “Хіберніянс” 1:0. Наперадзе сапернік значна мацнейшы – “Эсб’ерг” з Даніі.

Чатыры ўзнагароды заваявалі беларусы на юніёрскім чэмпіянаце па лёгкай атлетыцы, які напярэдадні завяршыўся ў Швецыі.

У другі дзень спаборніцтваў золота кантынентальнага першынства заваяваў Алег Тамашэвіч - у штурханні ядра яго вынік  21 метр 32 сантыметры. Яшчэ адна ўзнагарода вышэйшай якасці ў Мікіты Каляды, які стаў лепшым у спартыўнай хадзьбе. Серабро і нацыянальны юніёрскі рэкорд  у нашай жаночай эстафеце чатыры па чатырыста. Марк Мажэйка стаў другім у трайным скачку. Віншуем трыумфатараў старту!

На гэтым тыднi сочым за футболам: вас чакаюць матчы  ў Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы. У сераду на "Барысаў-Арэне" сочым за БАТЭ,  у чацвер падтрымліваем "Шахцёр" у Салігрску. Паралельна цікавімся падзеямі чэмпіянату свету па водных відах спорту. Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.