Рубрыка “Матчбол”

21 августа 2017

“Крумкачы” сенсацыйна выйгралі ў барысаўскага БАТЭ на чэмпіянаце Беларусі па футболе. Такім чынам, жоўта-блакітныя ў турнірнай табліцы засталіся на трэцім месцы, мінскае “Дынама” на другой пазіцыі, салігорскі “Шахцёр” першы. А вось у якім стане на старце сезона мінскае хакейнае “Дынама”, даведаемся зараз.

У сераду сталічнае хакейнае “Дынама” стартуе ў дзясятым сезоне КХЛ паядынкам супраць фінскага “Ёкерыта”. Рубрыка “Матчбол” завітала на трэніроўку “зуброў”.

На лёдзе хакеісты адпрацоўваюць гульню ў большасці, у камандзе пяць легіянераў: галкіпер, абаронца і тры нападаючыя, на аднаго менш, чым у мінулым сезоне, астатнія выключна беларусы. Адна з мэт каманды на найбліжэйшы перыяд - развіваць мясцовых маладых хакеістаў.

У міжсезонне да “зуброў” далучыўся вельмі вопытны Уладзімір Дзянісаў, менавіта ён стане адным з лідараў каманды.

“Дынама” значна аднавілася гэтым летам. Нагадаем, Крэйга Вудкрафта на пасадзе галоўнага трэнера змяніў Гордзі Дуаер. Таму паўтарыць рэкорд апошняга сезона па набраных балах будзе складана. Аднак усе як адзін хакеісты падкрэсліваюць, што новы трэнер вельмі патрабавальны, таму яны скіраваны на барацьбу як за месца ў асноўным складзе, так і непасрэдна ў чэмпіянаце, таму на “Мінск-Арэне” будзе горача.

Мінск тым часам прымаў этап Кубка свету па скачках на батуце – турнір прайшоў на вышэйшым узроўні.

Пры гэтым беларускія батутысты ў сталічным Палацы спорту сталі ўладальнікамі пяці ўзнагарод. Вядома, сярод мужчын роўных не было алімпійскаму чэмпіёну Уладзіславу Ганчарову, які апярэдзіў усіх сваіх сапернікаў. Бронза яшчэ ў аднаго беларуса Алега Рабцава. Марыя Махарынская стала другой сярод дзяўчат. Таксама яна разам з Ганнай Гарчанок заваявала золата ў сінхронных скачках. І, нарэшце, у сінхронных скачках сярод мужчын таксама залатыя медалІ ў беларусаў - Мікіты Ільіна і Арцёма Жука.

Галоўным жа стартам для зборнай Беларусі стане чэмпіянат свету, які з 5 па 13 лістапада прыме сталіца Балгарыі Сафія.

На гэтым тыдні сочым за хакеем – сталічнае “Дынама” стартует у КХЛ, а ў чацвер падтрымліваем БАТЭ. Жоўта-блакітныя ў матчы ў адказ плэй-оф Лігі Еўропы згуляюць супраць “Александрыі”. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах БТ. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.