Рубрыка "Матчбол"

6 апреля 2020
Барысаўскі  БАТЭ  атрымлівае першую перамогу ў  новым сезоне чэмпіянату Беларусі. На хатняй арэне ў напружаным матчы жоўта-сінія перамаглі  дэбютанта мацнейшага дывізіёна -  “Рух”. 

А вось хакейны сезон  у адрозненні ад  футбольнага ўжо  афіцыйна завершаны. Рубрыка "Матчбол"  працягне выпуск.

Хакей у авангардзе спартыўных падзей. Сталічнае “Юнацтва” на мінулым тыдні ў фінале Кубка Прэзідэнта перайграла салігорскі “Шахцёр і заваявала свой чарговы трафей.

Пры ліку 1-1 серыя пераехала ў Салігорск, аднак “гарнякі” не здолелі скарыстацца хатняй пляцоўкай і двойчы саступілі: у аўторак 1-2, у сераду 0-3. А ў пятніцу   на “Чыжоўка-Арэне” мінчане ўвогуле паставілі кропку ў супрацьстаянні 3-2 у матчы і 4-1 у серыі.

Такім чынам, хакеісты “Юнацтва” дзявяты раз перамаглі ў чэмпіянаце краіны.

Нагадаем, сем разоў лепшай камандай Беларусі быў “Нёман”, салігорскі “Шахцёр” перамагаў аднойчы у 2015. Хакейны сезон завершаны. Нагадаем, чэмпіянат свету Міжнародная федэрацыя вырашыла сёлета не праводзіць з-за пандэміі каранавіруса.

У футбольным першынстве краіны  “Энергетык БДУ” нечакана займае першае месца ў турнірнай табліцы, барысаўчане, нарэшце, атрымалі першую вікторыю.

Вось гэты дакладны выстрал Станіслава Драгуна ўжо у пачатку гульні так і застаўся адзіным у сустрэчы. 1-0 БАТЭ перамог брэсцкі “Рух”. Пакуль у флагмана айчыннага футбола толькі тры ачкі.

Прыемна здзіўляе сваіх прыхільнікаў “Энергетык”: трэцюю вікторыю запар "студэнты" атрымалі ў сустрэчы з “Мінскам”, 2-0. Як вынік каманда Уладзіміра Бяляўскага займае першае месца ў чэмпіянаце.

“Шахцёр” сустракаецца з “Нёманам” і не забіў, 0:0. Каманды з Салігорска і Гродна суседзі ў табліцы: у кожнай па 4 ачкі. 

З астатніх вынікаў адзначым перамогу “Славіі” над дзеючым чэмпіёнам “Дынама”,  2-1. У дэрбі цэнтральнага рэгіёна футбольны клуб “Тарпеда-БелАЗ” саступіў мінскаму “Дынама”, 0-2, “Іслач” прайграла “Слуцку”, 2-3.

На гэтым тыдні ўся увага футболу. У сераду вас чакае Кубак краіны, а ўжо ў пятніцу стартуе чарговы  чацвёрты тур нацыянальнага першынства. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.