Рубрыка "Матчбол"

20 июля 2020
10 дзён застаецца да старту чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў маштабным фармаце на мінскім стадыёне "Дынама". Спаборніцтвы станут галоўным стартам летняга сезона для нашых атлетаў, таму на іх выступяць зоркі беларускай лёгкай атлетыкі. А пакуль у рубрыцы "Матчбол" звернем увагу на футбольны чэмпіянат, дзе адбываецца шмат цікавага. 

Гарачым атрымаўся футбольны тур, які напярэдадні завяршыўся матчам у Жодзіне. На вяршыні турнірнай табліцы на сёння адразу некалькі клубаў, якія змагаюцца за чэмпіёнства. Відавочна, самыя выдатныя вынікі паказвае гродзенскі “Нёман”. Але на першым радку клубы з Мінскага рэгіёна. 

Цэнтральны матч 18 тура праходзіў на стадыёне ў Гродне. І мясцовы “Нёман”, і салігорскі “Шахцёр” у выніку поспеху маглі падняцца на першы радок турнірнай табліцы. Але згулялі ў безгалявую нічыю, 0-0. 

Але “Шахцёр” па набраных балах дагнаў БАТЭ ў турнірнай табліцы, які перайграў брэсцкі “Рух”. У Жодзіне таксама адбылася сустрэча статусных апанентаў. Але і тут  безгалявая нічыя. “Тарпеда-БелАЗ” – “Дынама-Мінск”, 0-0.

Да 95-й хвіліне - 0-0, вынік сустрэчы - 2-1. Неверагодны матч на старце 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе выдалі “Гарадзея” і “Белшына”. Здавалася, сустрэча так і завершыцца безгалявым мірам, але гаспадары на апошняй кампенсаванай хвіліне зарабілі права на пенальці. Яго ажыццявіў Ёксімавіч. У наступнай атацы, калі здавалася, што часу ў бабруйчан адыграцца ўжо няма, справа дайшла да вуглавога. Лік стаў роўным, 1-1 пасля дакладнага ўдару Леаніда Ковеля. Сумавала мясцовая публіка нядоўга. Галоўны арбітр сустрэчы Аляксей Кульбакоў даў “Гарадзеі” правесці яшчэ адну атаку і яна аказалася галявой. Зноў вызначыўся сербскі легіянер “Гарадзеі”, толькі з прозвішчам Сайчыч, 2-1. 

Канкурэнцыя сярод жаночых клубаў у беларускім футболе значна вырасла. Пра гэта нам у інтэрв'ю распавяла адна з лідараў футбольнага клуба "Мінск" і нацыянальнай зборнай Беларусі  Ганна Казюпа. Напярэдадні ў першым паўфінале Кубка Беларусі сталічныя футбалісткі з цяжкасцю перайгралі гродзенскі “Нёман” з лікам 1-0. Прычым адзіны гол быў забіты з пенальці.

У другім паўфінальным супрацьстаянні, здаецца, усё ясна. “Бабруйчанка” на сваім полі саступіла мінскаму “Дынама”, 1:5. Гульні ў адказ пройдуць 5 жніўня.

Але да пачатку кубкавых матчаў сярод жаночых каманд у Мінску адбудзецца самае прынцыповае на сёння супрацьстаянне: “Дынама-БДУФК” будзе прымаць дзяўчат з Мінска. Пачатак у 18:00 22 ліпеня.