Рубрыка "Матчбол"

19 ноября 2018

Зборная Беларусі па футболе адыграла шэсць матчаў у Лізе нацый. Каманда пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі стала адзінай у Еўропе, якая дасягнула такога выдатнага выніку. Што гэта за турнір, якія ў ім перспектывы? Раскажа Андрэй Казлоў.

Тое, аб чым марылі ўсе аматары беларускага футбола, становіцца амаль рэальнасцю. Зборная Беларусі блізкая як ніколі да выхаду ў фінальную стадыю топ-турніру. Пакуль вы адпачывалі ў выходныя, нашы хлопцы перамаглі ў групе Лігі нацый і паднялІся ў трэці дывізіён. Але нават не гэта галоўнае.
Героем двух матчаў групы Лігі нацый – супраць Люксембурга і Сан-Марына – стаў паўабаронца Станіслаў Драгун. Для гульца барысаўскага БАТЭ гэты сезон увогуле атрымліваецца выдатным. І галы ў вароты апошніх сапернікаў, безумоўна, самыя значныя.
Вось такія эмоцыі былі пасля гульні ў раздзявальні нацыянальнай каманды.
Потым матч супраць Сан-Марына. Гэта адна з найслабейшых каманд у Еўропе, але трэба было перед сустрэчай заставацца сканцэнтраваным. У беларусаў гэта атрымалася. Зноў лік 2-0 – галы Драгуна і Сарокі.

Турнір аказаўся для беларусаў выдатным. Нашая каманда ў шасці матчах не прапусціла ні разу і стала па гэтым кампаненце адзінай ў Европе. Выйграла групу, паднялася на дывізіён вышэй. І галоўнае – згуляе ў плэй-оф за права выступіць на чэмпіянаце Еўропы-2020.
А вось у нашым хакеі ўсё не так добра. Мінскае «Дынама» пасля звальнення Гордзі Дуаера правяло хатнюю серыю пад кіраўніцтвам настаўніка зборнай Беларусі Андрэя Сідарэнкі. Адзіная перамога і два паражэнні.
Спачатку пасля трэнерскай ракіроўкі да нас прыехаў чалябінскі «Трактар». «Зубры» перамаглі з лікам 3-1. Потым матч супраць моцнага «Металурга». Для беларусаў ён атрымаўся цяжкім, але нашы хлопцы выглядалі на фоне магнітагорскай каманды вельмі добра. І ўсё ж саступілі, 0-2. Трэці матч хатняй серыі – лідар Усходняй канферэнцыі - «Аўтамабіліст» з Екацерынбурга. Паражэнне каманды Андрэя Сідарэнкі, 0-4.
Напрыканцы “Матчбола” – навіны беларускага валейбола. “Мінчанка” ўпершыню распачала барацьбу ў Суперлізе. І першыя два матчы былі супраць фіналістаў леташняга сезона – казанскага “Дынама” і “Дынама” маскоўскага. У дзвюх сустрэчах, на жаль, паражэнні.
А паслязаўтра яшчэ адзін дэбют “Мінчанкі”. Дзяўчаты выступяць упершыню ў групе Лігі чэмпіёнаў. А вось 25 лістапада – матч Суперлігі супраць “Ленінградкі”, які стане першым хатнім. Прыходзьце, будзе вельмі цікава.