Рубрыка "Матчбол"

13 июля 2020
Сталічнае футбольнае  “Дынама” перамагае ў чарговым туры чэмпіянату краіны. На дадзены момант мінчане займаюць шостае месца ў турнірнай табліцы, а вось на першым “Салігорск”. Рубрыка "Матчбол" працягне спартыўную тэму.

Футбол зноў у авангардзе спартыўных падзей. “Смалявічы” перамагаюць “Іслач”, салігорскі “Шахцёр” выйшаў на першае месца турнірнай табліцы. У трох гульнях запар каманда з горада-спадарожніка сталіцы не прайграе ў чэмпіянаце пасля вікторыі над “Слуцкам” і нічыёй з “Дынама-Брэстам”, у пятніцу “Смалявічы” перамаглі “Іслач”, 3-1. На дадзены момант усяго на 2 балы адстаюць ад 13-га радка турнірнай табліцы, што дазваляе на наступны год застацца ў эліце беларускага футбола.

Барысаўскі БАТЭ не здолеў перайграць “Славію”, 1-1, чым скарысталіся футбалісты “Шахцёра”. “Гарнякі” дома не пакінулі шанцаў “Гарадзеі”,  4-1. Падкрэслім, вызначыліся навічкі каманды:  Архіпаў і Яхшыбоеў. “Шахцёр” на два балы апярэджвае барысаўчан.

Прыхільнікі “Нёмана” чакалі восьмую перамогу запар сваёй каманды ў чэмпіянаце краіны. Здабыць вікторыю не атрымалася: “Віцебск” спыніў жоўта-зялёных  – нічыя (0-0) вынік гэтай сустрэчы. “Нёман” застаецца пакуль трэцім. Адзначым перамогу “Дынама” над “Мінскам”, 1-0. 

Сталічнае хакейнае “Дынама” выступіць у новым сезоне КХЛ, “зубры” на мінулым тыдні знайшлі генеральнага спонсара. Бела-сінія заручыліся фінансавай падтрымкай адной з найбуйнейшых сетак аўтазаправачных станцый Беларусі. Як вынік да неабходнага мінімуму заробкаў, які ўсталявалі кіраўнікі КХЛ, сталічны клуб дацягвае  і ўжо дакладна выступіць у наймацнейшым чэмпіянаце кантынента ў новым сезоне. Нагадаем, старт рэгулярнага чэмпіянату запланаваны на 2 верасня і працягнецца да канца лютага, а серыі матчаў плэй-оф пройдуць з сакавіка па красавік. 

На гэтым тыдні ўся ўвага зноў футболу. Вас чакаюць гульні 18-га тура чэмпіянату краіны. У цэнтральным паядынку ў суботу “Нёман” згуляе з салігорскім “Шахцёрам”. Паралельна назіраем за гульнямі Англійскай прэмьер-лігі. Сачыце за анонсамі, на гэтым ўсё, любіце спорт.