Рубрыка "Матчбол"

12 августа 2019

Летні  тэнісны сезон працягваецца на кортах  Паўночнай Амерыкі. Перад заключным у гэтым годзе  турнірам Вялікага шлема - US Open - пройдуць спаборніцтвы ў  Цынцынаці, дзе выступіць трыа беларускіх тэнісістак: Арына Сабаленка,  Вікторыя Азаранка і  Аляксандра Сасновіч. Пакуль яны толькі рыхтуюцца выйсці на корт. Нагадаем спартыўныя навіны за гэты тыдзень ў рубрыцы  "Матчбол".

Расказвае Андрэй Казлоў.

Беларускія клубы па-рознаму выступілі ў першых матчах 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы. Салігорскі “Шахцёр” з лікам 0:5 саступіў італьянскаму “Тарына”. А вось барысаўскі БАТЭ быў лепшым у матчы супраць “Сараева”. Гульня ў Босніі запомнілася вось гэтым эпізодам.

У другім тайме матча паміж “Сараева” і БАТЭ з-за выбухаў фаераў суддзя адвёў футбалістаў у падтрыбуннае памяшканне. Праз некалькі хвілін арбітр вярнуў каманды на поле. Да гэтага моманту БАТЭ вёў, 2:0. У першай палове пасля паса Мукама забіў Дзмітрый Бага. У другой французскі легіянер вызначыўся сам з пенальці. 

Але паўза барысаўчанам на карысць не пайшла. Баснійцы ініцыятыву перахапілі і здолелі скараціць розніцу. У гаспадароў было яшчэ некалькі момантаў, але госці адстаялі перамогу, 2:1. Гульня ў адказ адбудзецца 15 жніўня на “Барысаў-Арэне”.

Куды больш сур'ёзны апанент у 3 раундзе дастаўся салігорскаму “Шахцёру”. Італьянскі “Тарына” ўжо на 2-й хвіліне хатняй гульні адкрыў лік пасля розыгрышу штрафнога, а на 15-й гаспадары падвоілі перавагу, зноў забіўшы пасля розыгрышу стандарта - вуглавога. Адзначыліся Андрэа Белоці і Арманда Іца. У другой палове Белоці даводзіць справу да дубля, у выніку лік становіцца яшчэ большым - 5:0. Пасля няўдачы ў Італіі “Шахцёру” трэба забіваць столькі ж мячоў у гульні ў адказ. Яна пройдзе 15 жніўня на сталічным стадыёне “Дынама”. 

Але не толькі футбольныя еўракубкі зараз адна з галоўных спартыўных тэм беларускага спорту. 23 жніўня пачнецца жаночы чэмпіянат Еўропы па валейболе, а 12 верасня - мужчынскі. Якраз да нашых хлопцаў мы і завіталі на трэніроўку. 

І менавіта выхад у эліту сусветнай групы Лігі нацый - цалкам вырашальная задача ўжо ў наступным годзе. На такія думкі галоўнага трэнера мужчынскай зборнай Беларусі па валейболе Віктара Бекшу падштурхнула выступленне ў плэй-оф у гэтым сезоне. Нагадаю, наша каманда, абяскроўленая траўмамі вядучых гульцоў, прабілася ў турнір прэтэндэнтаў Лігі нацый, аднак у выніку спынілася за крок ад сусветнай эліты. Гэтымі днямі нацыянальная каманда рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы, які для нас пачнецца 12 верасня матчам супраць гаспадароў - славенцаў. У складзе зборнай  усе асноўныя валейбалісты, за выключэннем траўміраванага Радзівона Міскевіча, які хутка далучыцца да нацыянальнай зборнай. Выступленне на Еўра Уладзіслава Давыскібы фактычна выключана. 

Гэтымі днямі зборная трэніруецца ў звыклым для сябе месцы - у зале для гульнявых відаў спорту ў спарткомплексе “Чыжоўка-Арэна”. Найбліжэйшыя планы мужчынскай зборнай - турнір у Запарожжы. Там  у саперніках каманды Украіны і Індыі. Перед стартам на Еўра нашы валейбалісты ў пачатку верасня таксама правядуць таварыскі турнір у Эстоніі.

І зноў вяртаемся да тэнісу. Першыя трансляцыі з кортаў турніру ў Цынцынаці сёння ў эфіры тэлеканала “Беларусь 5” у 23:45. Таксама сачыце за праграмай перадач на працягу ўсяго тыдня. А нашым тэнісісткам пажадаем толькі перамог.