Рубрыка "Матчбол"

4 мая 2020
Беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка – новы галоўны трэнер яраслаўскага "Лакаматыва". Мінчанін дагэтуль узначальваў "Барыс" з Астаны і зборную Казахстана. Змяненні адбываюцца і ў стане беларускага хакейнага флагмана – мінскага "Дынама". Якія? Даведаецеся ў рубрыцы "Матчбол".

Футбол у авангардзе спартыўных падзей краіны: на мінулым тыдні вызначыліся фіналісты Кубка Беларусі і прайшоў сёмы тур чэмпіянату краіны. “Гарнякі” ў сераду прымалі брэсцкае “Дынама” пасля пройгрышу ў гасцях 0:2. У пачатку паядынку з-за траўмы пакінуў поле Сяргей Паліцевіч. Без лідара абароны  спачатку Павел Савіцкі , а потым Міхаіл Гардзяйчук засмуцілі Аляксандра Гутара. Здавалася, усё ў гэтым супрацьстаянні стала зразумелым, але іншае меркаванне было ў дружыны Юрыя Вернідуба. З 58-й па 74-ую хвіліны Іванавіч, двойчы Лісаковіч і Падстрэлаў вызначыліся,  зрабіўшы лік 4:2. На большае ні сіл, ні часу “Шахцёру” не хапіла. Вынік сустрэчы  - 4:2 і 4:4 па суме  “Брэст” дзякуючы галам на выездзе выходзіць у фінал. 

БАТЭ пасля пройгрышу ў Мазыры 0:1 дома перамог "Славію” 2:0. Жоўта-сінія ідуць далей. Вырашальны паядынак запланаваны на 24 мая, фінал пройдзе на сталічным стадыёне "Дынама". Адразу за кубкавымі гульнямі нас чакаў сёмы тур чэмпіянату. БАТЭ зноў перамог на гэты раз "Нёман" 3:1. Дзеючы чэмпіён з Брэста не пакінуў шанцаў "Белшыне" -  3:0.

Лідар сезона - футбольны клуб "Слуцк” у гасцях перамог мінскае "Дынама" 2:1. У каманды Паўлава ўжо 16  балаў у актыве.

"Тарпеда-БелАЗ” упэўнена перамагае "Мінск" 5:2, а салігорскі "Шахцёр" – "Іслач” 4:0.  Адзначым дубль Лісаковіча. "Гарнякі" ўжо на шостым месцы. Па выніках тура БАТЭ выйшаў на трэцяе месца, брэсцкае "Дынама" пакуль толькі на дзясятым радку табліцы чэмпіянату.

Сталічнае хакейнае "Дынама" абнаўляе склад перад новым сезонам. Некалькі гульцоў ужо развіталіся з бела-блакітнымі.  Стэфан Эліят пакінуў клуб, як і Карнавухаў, Бокун, Дзюкаў. Кваліфікацыйныя прапановы зроблены Раяну Спунеру, Дзмітрыю Знахаранку і Івану Драздову. Пры гэтым Дзмітрый Баскаў падкрэсліў:  стратэгія развіцця "Дынама" прадугледжвае ўдасканаленне маладых беларускіх гульцоў на ўзроўні КХЛ. Нагадаем, у мінулым сезоне "зубры" сталі апошняй камандай у турнірнай табліцы чэмпіянату.

На гэтым тыдні ўся ўвага футболу:  вас чакае восьмы тур. Гульні пройдуць у пятніцу, суботу і нядзелю. У цэнтральным паядынку брэсцкае "Дынама" згуляе супраць мінскага. Усё гэта, зразумела, на тэлеканале “Беларусь 5”.