Рубрыка "Матчбол"

3 июня 2019
Першыя дні лета - вельмі насычаныя на падзеі ў беларускім спорце. Нацыянальная зборная па футболе рыхтуецца згуляць з камандамі Германіі і Паўночнай Ірландыі на "Барысаў-Арэне". А валейбольныя  зборныя Беларусі тым часам выдатна стартуюць у Залатой Еўралізе. Больш падрабязна - Андрэй Казлоў.

Насычаным на валейбольныя падзеі атрымаўся мінулы тыдзень. Жаночая і мужчынская нацыянальныя каманды на хатняй пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" завяршылі першы групавы этап Залатой Еўралігі. Абедзве зборныя не прайгралі ні разу.

У апошнім паядынку жаночая зборная Беларусі перайграла галоўных саперніц за выхад у фінал чатырох – каманду Іспаніі. Дзяўчаты Пятра Хілько дабіліся даволі ўпэўненай перамогі над моцнай еўрапейскай камандай - 3:1. Беларусь у сваёй групе займае першае месца. На гэтым тыдні – гульня супраць Азербайджана - 8 чэрвеня. 

Таксама мужчынская зборная Беларусі ў апошнім туры гуляла са сваім галоўным сапернікам за выхад у фінал украінскай зборнай. І таксама перамаглі – 3:1. У хлопцаў Віктара Бекшы – трэцяя перамога ў трох гульнях. 8 чэрвеня гуляем з Чэхіяй. 

Тым часам усё бліжэй да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў – менш чым праз тры тыдні на стадыёне "Дынама" пройдзе цырымонія адкрыцця, і у нашу краіну прыедуць турысты. Менавіта візавае пытанне было адной з галоўных тэм мінулага тыдня. 

Амаль 7 тысяч білетаў на мерапрыемствы ІІ Еўрапейскіх гульняў у Беларусі ужо выкуплены за мяжой. Самым папулярным відам спорту становіцца мастацкая гімнастыка – для дадатковай квоты прыйшлося адкрыць продаж на другі ярус "Мінск-Арэны", які раней не планавалі задзейнічаць у дні спаборніцтваў. Акрамя таго, топ-5 краін, якія купляюць білеты на Еўрапейскія гульні – гэта Расія, Ірландыя, Латвія, Польшча і Літва. Таксама на мінулым тыдні ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі адзначылі, што створана беспрэцэндэнтная практыка адкрытасці для гасцей нашай краіны, калі білет ці бэйдж спартсмена або трэнера становіцца бязвізавым пропускам з 20 мая па 10 ліпеня. Даныя аб куплі электронных білетаў будуць з'яўляцца на мяжы на працягу гадзіны.

Адзін білет дае аднаразовае права ўезду ў Беларусь. Асноўны паток турыстаў чакаюць праз нацыянальны аэрапорт Мінск. Таксама больш поўную інфармацыю аб нюансах бязвізавага рэжыму можна знайсці на афіцыйных парталах ІІ Еўрапейскіх гульнях і Дзяржпагранкамітэта.

А вось на гэтым тыдні будзем падтрымліваць нацыянальную зборную Беларусі па футболе. Лепшыя гульцы краіны сабраліся сёння ў Мінску і пачалі збор перад матчамі кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы. 8 чэрвеня гуляем супраць Германіі, 11 – з камандай Паўночнай Ірландыі.

Первые дни лета очень насыщенные на события в белорусском спорте. Национальная сборная по футболу готовится сыграть с командами Германии и Северной Ирландии на "Борисов-Арене". А волейбольные  сборные Беларуси тем временем прекрасно стартуют в Золотой Евролиге. Подробнее - Андрей Козлов.