Рубрыка "Матчбол"

2 марта 2020
Вельмі насычаным на перамогі беларускіх спартсменаў атрымаўся мінулы тыдзень, але ў выпуску нашага праекта "Матчбол" мы сканцэнтруем увагу на тэнісе, фрыстайле і абавязкова на біятлоне. Адразу тры залатыя медалі заваявалі нашы спартсмены на хатнім чэмпіянаце Еўропы.

Першы вясенні выпуск рубрыкі "Матчбол" у большасці прысвечаны зімовым відам спорту, тым больш падзей на мінулым тыдні хапала. Перш за ўсё гэта біятлон і фрыстайл. Але пачнем наш спартыўны агляд з яскравай перамогі Арыны Сабаленкі на тэнісных кортах у Досе.

Арына Сабаленка стала трыумфатарам тэніснага турніру ў Досе, прызавы фонд якога складае крыху больш за 3 мільёны долараў. Гэта ўжо шосты тытул беларускі на турнірах ВТА і трэці на спаборніцтвах катэгорыі "Прэм'ер". З прыгожай перамогай Арыну Сабаленку павіншаваў Прэзідэнт . У фінале 13-й ракетцы свету  супрацьстаяла Петра Квітава. Чэшская тэнісістка на дадзены момант займае 11-ты радок сусветнага рэйтынгу  і ў паўфінале прымусіла капітуляваць першую ракетку свету Эшлі Барці. Але і яна не змагла спыніць беларуску на шляху да перамогі. Фінальны паядынак працягваўся 1 гадзіну 11 хвілін. Вынік - 6:3, 6:3. 

У абноўленым рэйтынгу  Арына Сабаленка падымецца на адзінаццаты  радок.

Медалі этапаў Кубка свету працягваюць папаўняць скарбонку і нашых фрыстайлістаў. Дэбютны ў сваёй гісторыі старт сярод лыжных акрабатаў  прайшоў у Алматы. На жаль, беларуская каманда пад заслону сезона не далічылася ў складзе некалькіх лідараў, але і без іх у камандзе ёсць каму падымацца на п'едэстал. Павел Дзік, як і двума тыднямі раней у Маскве, выйграў бронзавы медаль. У суперфінале ён паказаў чысціню выканання свайго скачка. За крок ад п'едэстала спыніўся яшчэ адзін беларус  - Максім Гусцік. 

Сёння наша каманда адправілася ў Краснаярск, дзе 8 сакавіка адбудзецца заключны ў сезоне этап Кубка свету. Напрыканцы “Матчбола” яскравыя кадры з Раўбіч, дзе ў нядзелю завяршыўся чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Тры залатыя медалі і адзін бронзавы заваявалі нашы спартсмены. У апошні дзень Сяргей Бачарнікаў і Алена Кручынкіна перамаглі сінхронна ў гонцы праследавання. Але біятлон у Раўбічах не спыняецца. Наперадзе фінальны ў сезоне этап Кубка IBU. Першыя гонкі адбудуцца ўжо ў сераду. Спартыўная атмасфера будзе забяспечана кожнаму гледачу.