Рубрыка "Матчбол"

26 декабря 2016

Вертыкальны забег прайшоў у Мінску. Каля 300 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Польшчы прыехалі ў сталіцу, каб на хуткасць падняцца на 32 паверх, пераадолеўшы дыстанцыю ў 763 прыступкі. Сёлета арганізатары прапанавалі некалькі варыянтаў забегу. Першы - класічны.  Другі - для самых моцных. Напрыклад, падымацца з аўтамабільнымі шынамі ў руках. Колькі хвілін неабходна, каб стаць чэмпіёнам? Пра гэта і не толькі наша рубрыка "Матчбол".

Сталічнае хакейнае “Дынама” выдатна завяршае 2016-ы ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, 5 перамог запар атрыманыя – вынік, які дазваляе спадзявацца на плэй-оф.

У актыве каманды пасля 43 гульняў - 71 бал і 6 месца ў Заходняй канферэнцыі, 9-ю каманду сталічны клуб апярэджвае на 8 ачкоў - невялікі гандыкап,  але ён ужо ёсць.

Каб захаваць яго, кіраўніцтва «бела-блакітных» вырашыла ўзмацніць атакуючы патэнцыял каманды - склад "зуброў" папоўнілі адразу 2 нападаючыя: амерыканец Аарон Палушай і шведскі хакеіст Фрэдрык Петэрсан. А вось каб увогуле год завяршыць на мажорнай ноце, сёння трэба перамагаць зборную Канады на міжнародным турніры ў Швейцарыі - Кубку Шпенглера, які тэлеканал “Беларусь 5” пакажа ў прамым эфіры. Ці рэальна гэта? Зразумела, так! У выпадку трыумфу паслязаўтра "зубры" сустрэнуцца з "Маўнтфілдам" з Чэхіі - падтрымліваем “Дынама” разам.

Незвычайныя святочныя спаборніцтвы прайшлі на мінулым тыдні ў Мінску - адзін са сталічных гандлёвых цэнтраў і шматпавярховы будынак сталі месцамі спартыўных баталій.

У першым выпадку трэба было скокнуць вышэй за галаву ў спецыяльна абсталяваным сектары: 12 прафесійных спартсменаў прынялі ўдзел у старце, прызавы фонд турніру - 5 тысяч рублёў. У мужчын перамог Павел Селівёрстаў, сярод жанчын лепшай стала Ганна Гародская.

Альтэрнатывай скачкам стаў бег. Задача: першым падняцца па прыступках на 32-і паверх ці на вышыню 105 метраў. Пераможцу - супрацоўніку МНС - для гэтага спатрэбіліся 2 хвіліны і 27 секунд. Паўдзельнічаць у незвычайных спаборніцтвах прыехалі нават аматары бегу з Расіі і Польшчы.

Старт сабраў 285 удзельнікаў. Акрамя класічнага забегу, адбыўся і больш экстрэмальны - з дзвюма пакрышкамі для колаў у руках.

На гэтым тыдні падтрымліваем сталічнае хакейнае “Дынама” і святкуем Новы год, зразумела, разам. Не спыняйцеся, як мага больш перамог у 2017-м, упэўнены - яны прыйдуць. І традыцыйна: любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.