Рубрыка "Матчбол"

21 января 2019

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, на жаль, склаўся няўдала для лідараў зборнай Беларусі. І Арына Сабаленка, і Аляксандра Сасновіч завяршылі сваё выступленне ў Мельбурне ў 1/16-й. Наперадзе турнір у Санкт-Петербургу. А вось што актуальна сёння, раскажа рубрыка "Матчбол".


Расказвае Станіслаў Ліпскі.


Пачнём з біятлона: пяты этап Кубка свету на мінулым тыдні праходзіў у Германіі, у эстафеце беларусы фінішавалі на дзясятым месцы - жаночая каманда - восьмая, напярэдадні сачылі за Ірынай Крыўко ў масстарце.

30 найлепшых біятланістак свету выступілі ў ім: дзясятая пазіцыя Ірыны ў агульным заліку дазволіла беларусцы быць сярод удзельніц старту. Чатыры агнявыя рубяжы Крыўко прайшла ўсяго з адным недакладным стрэлам, аднак хуткасць на лыжні не дазволіла Ірыне падняцца на п'едэстал: шостае месца! Дзякуючы такому выдатнаму выніку, у агульным заліку беларуска перамясцілася на дзявятую пазіцыю.
Шосты этап пройдзе ў Італіі: спрынты, пасьюты і масстарты запланаваны арганізатарамі спаборніцтваў.

"Мінчанка" ў гасцях перамагае канкурэнта за выхад у плэй-оф расійскай Суперлігі. Каманда Віктара Ганчарова здабывае складаную вікторыю над "Сахалінам" - 3:1, набірае сваё трынадцатае ачко ў рэгулярным чэмпіянаце і скарачае адставанне да ўсё таго ж "Сахаліна", які займае восьмае месца, на тры балы. 27 студзеня "Мінчанка" на хатняй арэне згуляе супраць казанскага "Дынама". 

Сталічны Футбольны манеж на гэтым тыдні прымае 15-ты міжнародны турнір сярод зборных да 17-ці гадоў на прыз асацыяцыі Беларускай федэрацыі футбола -12 каманд спрачаюцца за агульную перамогу.

Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў прайшла напярэдадні - сярод дэбютантаў зборныя Балгарыі і Таджыкістана. У наступны панядзелак пройдзе фінал. Уваход на гульню вольны.
За ўвесь час існавання спаборніцтваў 20 зборных прымалі ўдзел у старце, дзеючымі пераможцамі з’яўляецца каманда Украіны.

Беларусь з сённяшняга дня стане цэнтрам сусветнага фігурнага катання. Чэмпіянат Еўропы Мінск прыме ўпершыню. Да нас прыедуць лепшыя фігурысты кантынента, у тым ліку дзеючая алімпійская чэмпіёнка Аліна Загітава. Ужо заўтра з Масквы прыляціць пара, якая прадставіць Беларусь: Юрый Гуліцкі і Ганна Кублікова, пару трэніруе Аляксандр Жулін, які адзначае, што чэмпіянат Еўропы ў беларускай сталіцы пройдзе на вышэйшым узроўні. 

У мужчынскім адзіночным катанні Беларусь прадставіць Якаў Зянько, які аднавіўся пасля траўмы. Сёння і заўтра на “Мінск-Арэне” пройдуць афіцыйныя трэніроўкі. А ў сераду пачнуцца першыя спаборніцтвы. 

На гэтым тыдні працягваем сачыць за сталічным "Дынама" ў КХЛ, у сераду ў Лізе чэмпіёнаў у Лодзі "Мінчанка" згуляе супраць "Будаўлян", у чацвер стартуе шосты этап Кубка свету па біятлоне, у нядзелю ў Мінск на гульню супраць "Цмокаў" завітае маскоўскі ЦСКА.
Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.