У барысаўскага БАТЭ другая перамога ў новым сезоне чэмпіяната Беларусі! Аднак саступае ў Кубку краіны. Хакейная зборная тым часам працягвае падрыхтоўку да алімпійскай кваліфікацыі, якая павінна прайсці ў жніўні. Рубрыка "Матчбол" працягне наш інфармацыйны выпуск.
Расказвае Станіслаў Ліпскі.
Футбол - у авангардзе спартыўных падзей: чацвёрты тур чэмпіяната краіны і першыя гульні паўфінала Кубка Беларусі прайшлі на мінулым тыдні.
Шчарбіцкі, Стасевіч, Драгун, Яблонскі ў асноўным складзе - з такім стартам БАТЭ не змог перамагчы "Славію" ў Мазыры ў першым паядынку паўфінальнай серыі Кубка Беларусі па футболе. Юрый Панця ў першым тайме забіў адзіны мяч у гульні: гаспадары перамаглі. Матч судзіў Віталь Севасцьянік - арбітр паказаў 9 жоўтых картак, у тым ліку Кірылу Альшэўскаму. Паядынак у адказ запланаваны на 29 красавіка. Адзначым, "жоўта-сінія" другі раз прайгралі "Славіі" за 11 дзён.
У другой пары "Дынама" ў Брэсце прымала "Шахцёр". Тут перавага адной каманды над другой была куды больш відавочнай: гаспадары ўжо на 13-й хвіліне вялі 2:0 пасля дакладных стрэлаў Наёка і Савіцкага. У другім тайме галоў мы не ўбачылі - 2:0 перамога "Дынама". Гульня ў адказ таксама пройдзе 29 красавіка.
Адразу за кубкавымі гульнямі нас чакаў чацвёрты тур чэмпіяната. І вось тут БАТЭ ў свой дзень нараджэння ўжо перамагае ўпэўнена футбольны клуб "Мінск" - 3:0.
"Тарпеда БелАЗ" у суботу выйшаў на першае месца - аўтазаводцы 2:0 перамаглі "Энэргетык-БДУ".
Футбольны клуб "Слуцк" прымаў "Віцебск", і хлопцы Сяргея Ясінскага забілі першымі. Форфард з Малдовы Ніколаэску вызначыўся ў першым тайме. У другім абаронца з Буркіна-Фасо Каанда выратаваў ачко для "Слуцка" - 1:1. Пасля чатырох тураў у каманд па сем балаў. "Смалявічы" і "Шахцёр" згулялі ўнічыю 0:0, мінскае "Дынама" саступіла "Гарадзеі" 0:1
Найбольш цікавай гульнёй атрымалася супрацьстаянне "Дынама" і "Іслачы" ў Брэсце. 3:1 перамаглі "бела-блакітныя". У гэтыя хвіліны ў апошнім паядынку тура "Славія" сустракаецца з "Рухам".
Андрэй Стась - ізноў у зборнай Беларусі па хакеі. Нападаючы омскага "Авангарда" далучыўся да каманды у пятніцу. Паведамляе афіцыйны сайт федэрацыі. Гэта першае з'яўленне гульца ў нацыянальнай каманды пасля чэмпіянату свету 2017 года ў Парыжы. Такім чынам, 22 хакеісты зараз працягваюць падрыхтоўку да алімпійскай кваліфікацыі.
Адзначым, збор працягнецца да 30 красавіка.
На гэтым тыдні ўся увага - футболу: ужо ў чацвер стартуе пяты тур чэмпіянату краіны, у цэнтральнай гульні ў суботу жодзінскае "Тарпеда" сустрэнецца з БАТЭ ў Барысаве. Усяго ж сем матчаў спаборніцтваў Белтэлерадыёкампанія пакажа ў прамым эфіры. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся!
Рубрыка "Матчбол"
13 апреля 2020













