Рубрыка "Матчбол"

18 марта 2019

Валейбалісткі "Мінчанкі" саступаюць у расійскай Суперлізе, гэтым разам "Лакаматыву" з Калінінграда, аднак згуляць у плэй-оф магчымасць застаецца: 24 сакавіка неабходна перамагаць "Пратон" і спадзявацца на пройгрыш канкурэнтаў. Спартыўную тэму прадоўжыць рубрыка "Матчбол".

Футбольны клуб “Іслач” сенсацыйна перамагае БАТЭ ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі па футболе, пасля нічыёй у Барысаве 1:1 у сталіцы дзеючы чэмпіён саступае 0:1.

Дакладны стрэл у свой актыў у чацвер запісаў Дзмітрый Камароўскі. Адзначым, у чацвёртай гульні запар у жоўта-сініх не атрымліваецца абгуляць "Іслач". Такім чынам, як і ў мінулым годзе, барысаўчане засталіся без Суперкубка і Кубка Беларусі. БАТЭ паказаў горшы старт сезона з 2003 года.

У астатніх парах у суме дзвюх гульняў: 2:1 сталічнае "Дынама" абышло "Слуцк", а "Віцебск" 3:1 - гомельскі “Лакаматыў”; салігорскі "Шахцёр" зноў перамог “Белшыну” – пасля разгрому дома 5:0 у Бабруйску "гарнякі"мацнейшыя 1:0.

Салігорскі “Шахцёр” апошнім выйшаў у паўфінал Кубка Прэзідэнта па хакеі, у неверагодным пятым матчы серыі супраць "Металурга" "гарнякі" саступалі апаненту 1:3 , аднак у трэцім перыядзе закінулі тры шайбы і перамаглі 4:3. У адной другой "Юнацтва" сустрэнецца з "Дынама-Маладзечна", а "Шахцёр" - з "Нёманам".

У цэнтральным паядынку чэмпіяната Беларусі па гандболе  напярэдадні БГК завітаў у Мінск на гульню супраць "армейцаў" сталіцы.

Каманда з поўдня краіны пакуль не прайгравае на ўнутранай арэне, аднак напярэдадні мінчане ледзь не перамаглі ў прынцыповым супрацьстаянні. СКА вёў у ліку на працягу амаль усяго паядынку, і толькі на 58-й хвіліне БГК выйшаў наперад і ўсё ж здабыў вікторыю 31:30.

На гэтым тыдні сочым за біятлонам: заключны этап Кубка свету пройдзе ў Нарвегіі. Таксама вашай увазе паўфіналы Кубка Прэзідэнта па хакеі і футбол: у чацвер і нядзелю зборная Беларусі згуляе супраць Нідэрландаў і Паўночнай Ірландыі ў кваліфікацыі к чэмпіянату Еўропы. Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.