Рубрыка "Мачтбол"

2 ноября 2020

На гэтым тыднi пройдзе бадай што галоўная гульня восені ў чэмпіянаце Беларусі. "Шахцёр" 7 лiстапада ў Салігорску сустрэнецца з БАТЭ. Менавіта гэтыя дзве каманды прэтэндуюць на залатыя медалі першынства краіны. А вось вынiкі папярэдніх спартыўных турніраў - у нашай рубрыцы панядзелка "Мачтбол".

Расказвае Станіслаў Ліпскі.

Хакей зноў у авангардзе спартыўных падзей: сталічнае “Дынама” перамагае аднаклубнікаў з Рыгі ў КХЛ, у Экстарлізе “Гомель” працягвае займаць першае месца ў турнірнай табліцы.

У сераду “зубры” не пакінулі шанцаў хакеістам з Латвіі – 3:0. У фармаце "4 на 4" гаспадары закінулі дзве шайбы. Спачатку Менэл выйшаў амаль на рандэву з галкіперам рыжскага "Дынама", потым вызначыўся Ягор Шаранговіч, ён жа ў трэцім перыядзе паставіў кропку ў гульні…

Аднак пасля гэтай вікторыі “Дынама” чакала чарговая выяздная серыя, дзе “зубры” двойчы прайгралі: спачатку “Тарпеда” 3:6, а напярэдадні “Лакаматыву” 16:4.

У Экстарлізе на пасадзе галоўнага трэнера “Нёмана” прайшла перастаноўка – замест Сяргея Пушкова каманду ўзначаліў Андрэй Сідарэнка. Пад кіраўніцтвам новага настаўніка – клуб з захаду Беларусі атрымаў дзве вікторыі ў двух матчах.

“Нёман” пакуль на шостым месцы, “Гомель” на першым: прадстаўнікі цэнтральнага рэгіёна: “Юнацтва” і “Шахцёр” - на другім і трэцім адпаведна.
У футбольным першынстве краіны ў мінулы ўікэнд прайшлі тры гульні: дзеючы чэмпіён “Дынама” сенсацыйна не здолеў перайграць “Славію”.

На апошніх хвілінах бела-блакітныя ў Мазыры заваявалі адзін бал, дзякуючы дакладнаму стрэлу Паўла Савіцкага: 1:1 - вынік сустрэчы.

А вось яшчэ адзін прэтэндэнт на залатыя медалі чэмпіянату - “Шахцёр” разграміў “Белшыну” - 5:1. Хет-трык у актыве Яхшыбоева. Такім чынам БАТЭ апярэджвае “гарнякоў” на адзін бал.

У яшчэ адной гульні напярэдадні “Слуцк” перамог “Энергетык-БДУ” - 2:0.

На гэтым тыдні ўся ўвагу футболу, а дакладней, цэнтральнай гульні 28-га тура: “Шахцёр” сустрэнецца з БАТЭ. Зразумела, гэты паядынак у прамым эфіры пакажа “Беларусь 5”.

Любіце спорт, і мы абавязкова ўбачымся!