"Дынама" працягвае чарговую хатнюю серыю ў рэгулярным розыгрышы КХЛ. Сёння на "Мінск-Арэне" "зубры" сустрэнуцца з "Амурам". Хабараўскія тыгры ідуць у аўтсайдарах Усходняй канферэнцыі на перадапошнім месцы, тады, як за беларускім клубам пакуль месца ў зоне плэй-оф Захаду. Нагадаем, у суботу "Дынама" толькі ў авертайме ўступіла СКА з Санкт-Пецярбурга 1:2. Сёння ж наша каманда разлічвае толькі на перамогу. Прамая трансляцыя паядынку ў 19 гадзін на тэлеканале "Беларусь 5".
Розыгрыш КХЛ: мінскае "Дынама" прыме "Амур"
27 сентября 2021













