Калядны турнір па хакеі стартаваў на "Чыжоўка-Арэне"

3 января 2020
Стартаваў  XVI  Калядны турнір па хакеі сярод аматараў на прыз Прэзідэнта Беларусі. На лёдзе вялікай пляцоўкі "Чыжоўка-Арэны" зараз гуляюць зборныя Украіны і Швейцарыі. Ідзе першы перыяд. 

У матчы-адкрыцці дружына Прэзідэнта Беларусі пазмагаецца са зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай. Пачатак гульні  а 19-й гадзіне. Таксама паралельна  з Калядным турнірам вызначаць пераможцаў на "Залатой шайбе".