Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі збірае сяброў

2 января 2019

Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі або неафіцыйны чэмпіянат свету сярод аматараў працягвае збіраць сяброў і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Напярэдадні каманда ААЭ прыляцела ў Мінск, сёння ж прыбываюць дружыны з Германіі, Чэхіі, Фінляндыі, Кітая, Славакіі, Швейцарыі. Дарэчы, хакеісты з гэтай альпійскай краіны літаральна гадзіну таму ў поўным складзе прыляцелі ў Мінск. У дэлегацыі 26 чалавек. “Крыжакі” дванаццаты раз згуляюць на турніры, лепшым дасягненнем для Швейцарыі было чацвёртае месца ў 2010 годзе. 

Менавіта швейцарцы згуляюць у першым, дэбютным матчы XV Каляднага турніру заўтра ў 12:30 на малой "Чыжоўка-Арэне". Сапернікамі альпійцаў стане дружына Славакіі. На вялікай арэне пройдзе гульня паміж камандамі ААЭ і Балкан. Пасля цырымоніі адкрыцця фіны праэкзаменуюць немцаў. А 7-й гадзіне вечара дзеючы пераможца турніру - зборная Беларусі - сустрэнецца з камандай Міжнароднай федэрацыі хакея. Паралельна з Калядным турнірам пройдуць і фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе.