"Калядная гонка" на "Беларусь 5". Па выніках мас-старту беларусы на 8-м месцы

28 декабря 2020

У нямецкім Рупольдынгу на "Хімгау-Арэне" набліжаецца да развязкі "Калядная гонка". Гэта традыцыйны навагодні камерцыйны біятлонны старт. Спаборніцтвы не ідуць у залік Кубка свету, але выклікаюць вялізную цікавасць не толькі балельшчыкаў, але і саміх біятланістаў. Атрымалі запрашэнне на гонку і беларусы Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі. Усяго ж на старт выйшлі 10 каманд з 9 краін. Германія атрымала ў гонцы два месцы як краіна-гаспадыня спаборніцтваў. Да гэтага моманту ўжо завяршыўся мас-старт, беларусы занялі 8-е месца.

Зараз ідзе праследаванне. Нагадаем, "Беларусь 5" вядзе прамую трансляцыю з Рупольдынга.