Свята біятлона ў нямецкім Рупольдынгу. "Хімгау-арэна" сёння прыме традыцыйны навагодні камерцыйны старт - "Калядную гонку". Спаборніцтвы не ідуць у залік Кубка свету, але выклікаюць вялізную цікавасць не толькі балельшчыкаў, але і саміх біятланістаў. Гонка ўключае ў сябе дзве дысцыпліны - мас-старт і праследаванне. У камандзе два чалавекі, прычым, акрамя гаспадароў, ад краіны запрашаецца ўсяго адна каманда. Беларусь сёлета прадставяць Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі. Усяго на перамогу прэтэндуюць дуэты з 9 краін. "Беларусь 5" пакажа "Калядную гонку" ў прамым эфіры. Трансляцыя мас-старту пачнецца ў 20:05, гонкі праследавання - у 21:20.
"Калядная гонка" на "Беларусь 5"
28 декабря 2020













