Расійскі нападаючы Віктар Пласцінін папоўніў рады гродзенскага "Нёмана"

20 мая 2020
Гэта паведамляе прэс-служба клуба. Кантракт з форвардам разлічаны на адзін год. У мінулым сезоне Віктар выступаў за цвярское "Дынама" ў ВХЛ, дзе ў 45 матчах адзначыўся 18 дзейснымі баламі.