Допінгавы скандал у расійскім біятлоне

15 февраля 2020
Расійскі біятланіст Яўген Усцюгаў, які да сённяшняга дня насіў статус алімпійскага чэмпіёна,  дыскваліфікаваны за парушэнне антыдопінгавых правіл. Гэту інфармацыю пацвердзіў Міжнародны саюз біятланістаў. Акрамя таго, пад санкцыямі аказалася і вядомая спартсменка  Святлана Сляпцова. Такім чынам, Усцюгава за допінг пазбавілі залатой узнагароды ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы і анулявалі ўсе вынікі алімпійскага сезона. А Расія афіцыйна страціла статус пераможніца агульнакаманднага заліку хатняй Алімпіяды. Нагадаем, што Усцюгаў аб’явіў аб завяршэнні кар'еры яшчэ ў сакавіку 2014, аднак двухгадовая дыскваліфікацыя пачынаецца з дня вынясення рашэння.