Расійская зборная па хакеі заваявала золата Алімпіяды

25 февраля 2018

20-гадовы форвард Кірыл Капрызаў прыносіць зборнай Расіі па хакеі золата Алімпійскіх гульняў. Гулец ЦСКА закінуў у авертайме пры гульні ў большасці - 4:3, па ходзе сустрэчы ён зрабіў тры галявыя перадачы. Немцы двойчы адыгрываліся пасля дакладных кідкоў Войнава і Гусева, а на 57-й хвіліне выйшлі наперад. За 55 секунд да фінальнай сірэны, гуляючы ў меншасці, Мікіта Гусеў выратаваў расіян ад паражэння.