Расія адхіленая ад Алімпіяд і чэмпіянатаў свету на 4 гады

9 декабря 2019
Ні гімна, ні флага. Выканкам Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва  прымае жорсткае рашэнне ў Лазане  адхіліць Расію ад усіх буйных спаборніцтваў (уключаючы Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету) на 4 гады. Усходнія суседзі не змогуць не толькі ездзіць на міжнародныя спаборніцтвы, але і прымаць іх! Праўда, чыстыя спартсмены змогуць выступаць, але пад нейтральным флагам і без нацыянальнай сімволікі на форме. Ёсць доказы таго, што ў перыяд з 2012-га па 2015-ы ў базу маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі ўносіліся змяненні з мэтай схаваць станоўчыя допінг-пробы расійскіх атлетаў.

Расія ўжо заявіла, што звернецца ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане  для абскарджання рашэння WADA.