Расія напярэдадні паказала эмблему чэмпіянату свету па футболе - 2018

29 октября 2014

Краіна - гаспадыня чэмпіянату свету па футболе 2018 года Расія напярэдадні позна вечарам паказала эмблему мундзіялю. Не абышлося без дапамогі экіпажа міжнароднай касмічнай станцыі. Акрамя таго, лагатып быў высвечаны на фасадзе Вялікага тэатра Расіі. Галоўны элемент - стылізаванае адлюстраванне Кубка свету, выкананае з выкарыстаннем колераў расійскага флага і нацыянальных арнаментаў.