Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе Кубка свету па веласпорце на трэку

20 января 2019

Прыемная спартыўная навіна з новазеландскага Кембрыджа. Беларус Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе Кубка свету па веласпорце на трэку. Па выніках чатырох гонак у омніуме 24-гадовы беларус набраў 112 ачкоў. Усяго толькі на адзін бал яго апярэдзіў швейцарац Клаудзіа Імхоф. Бронзавым прызёрам стаў італьянец Ліям Бертаца з вынікам 108 ачкоў. Заключны этап Кубка свету пройдзе з 25 па 27 студзеня ў Ганконгу. Яшчэ адным галоўным стартам бягучага сезона стануць II Еўрапейскія гульні. У чэрвені іх прыме Мінск.