Раман Цішкоў заняў чацвёртае месца ў першы дзень чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку ў балгарскім Плоўдзіве. Беларусу крыху не хапіла, каб падняцца на п'едэстал у гонцы з выбываннем. Перамог брытанец Мэцью Уолс. Кантынентальны форум завершыцца ў нядзелю. Паводле яго вынікаў будуць разыграны 22 камплекты ўзнагарод.













