Раман Ялётнаў заняў 52-е месца ў мужчынскай гонцы праследавання ў Эстэрсундзе

6 декабря 2015

Раман Ялётнаў, дапусціўшы сем промахаў на агнявых рубяжах, заняў 52-е месца ў мужчынскай гонцы праследавання ў рамках этапа Кубка свету ў Эстэрсундзе. Адзначым, беларус стартаваў 15-м. Перамог у пасьюце лепшы біятланіст апошніх чатырох гадоў Мартэн Фуркад. Пфайфер другі, Мае трэці.

У гэтыя хвіліны пачынаецца аналагічная жаночая гонка. Прамую трансляцыю вядзе "Беларусь 5".