Раман Ялётнаў стаў пераможцам Адкрытага чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне

29 сентября 2018

Раман Ялётнаў стаў пераможцам Адкрытага чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне, які прымаюць Раўбічы. У гонцы з масавага старту ён дапусціў тры прамахі на агнявых рубяжах, але хуткасцю нівеляваў не самую ўдалую стральбу. Месцы на п'едэстале - у партнёраў Рамана па зборнай. Максім Варабей - на другой пазіцыі. Антон Смольскі - на трэцяй.