Роджэр Федэрэр апошнім ступіў у паўфінал турніру ў Маямі

29 марта 2019

Роджэр Федэрэр апошнім ступіў у паўфінал турніру ў Маямі, прызавы фонд спаборніцтваў - больш за 9 мільёнаў долараў, у чвэрцьфінале швейцарац не пакінуў шанцаў Кевіну Андэрсану з ПАР 6:0,6:4.

А вось у жаночым адзіночным разрадзе ў Маямі ўжо вядома  пара фіналістак: Эшлі Барці пазмагаецца з Каралінай Плішкавай. Аўстралійка мінулай ноччу  6:3, 6:3 перамагла Анет Кантавейт.

Нагадаем, менавіта ў дуэце з Барці сёння Вікторыя Азаранка ў 1/2-й фіналу парнага разраду згуляе супраць Арыны Сабаленкі і Эліз Мерценс. Гэты  паядынак пачнецца не раней чым у  21:00 па мінскім часе.