"Рытм" пацярпеў паражэнне ад "Вікторыі" ў матчы 4 тура чэмпіянату краіны

5 октября 2020

Памылкі варатара шмат у чым абумовілі вынік другога паядынку чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве паміж "Рытмам" і "Вікторыяй". Такім меркаваннем падзялілася галоўны трэнер каманды з Гродна Ніна Дашко. "Рытм" уступіў саперніцам з лікам 2:4. Прычым, госці здолелі распячатаць вароты саперніц толькі ў другой палове чацвёртага перыяду.

У яшчэ адным паядынку тура "Мінск" перайграў баранавіцкі "Тэкстыльшчык" 3:0.