Вынікі жаночага спрынту на 4-м этапе Кубка свету па біятлоне

18 декабря 2020

Нарвежская біятланістка Цірыль Экхаф выйграла спрынтарскую гонку на 4-м этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Лепшая з беларусак Алена Кручынкіна. Гэта 7-е месца ў выніковым пратаколе. Алена фінішавала на 37 секунд пазней за пераможцу, пры гэтым не дапусціўшы промахаў на стрэльбішчы. Дзяўчына паказала лепшы вынік у сваёй кар'еры. Ганна Сола - 19-я, Дзінара Алімбекава - 31-я. Ірына Крыўко стала 47-й. Усе беларускі адабраліся ў гонку праследавання. Пасьют у прамым эфіры заўтра пакажа тэлеканал "Беларусь 5".