Вынікі юніёрскага ЧЕ па біятлоне

11 марта 2020
У індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне сярод юніёраў у аўстрыйскім Хахфільцэне, які стартаваў сёння, лепшы вынік з беларусаў паказаў Дзмітрый Лазоўскі. Ён пяты ў выніковым пратаколе. Тулацін - 29-ы, Аўсеенка - 35-ы, Кошын - 45-ы і Зайчанка - 80-ы. У 15:30 на старт індывідуалкі выйдуць дзяўчыны.