Вынікі другога спаборніцкага дня Кубка Беларусі па веславанні ў Заслаўі

28 апреля 2021
Вольга Худзенка перамагла на дыстанцыі 500 метраў на байдарцы-адзіночцы. Серабро ў Надзеі Папок, трэцяй прыйшла да фінішу Іна Саўчук. Тытулаваныя Марына Літвінчук і Маргарыта Махнева старт прапускаюць з-за траўм. 

У Заслаўі другі спаборніцкі дзень Кубка Беларусі. На байдарцы-двойцы на 1 000 метраў у мужчын сёння лепшыя Алег Юрэня і Віталь Бялько. У такой жа дысцыпліне, але ў каноэ перамаглі Іван Патапенка і Максім Крысько. Кубак Беларусі стаіць першым у календары алімпійскага года і з'яўляецца адборачным на міжнародныя рэгаты, у тым ліку на еўрапейскую кваліфікацыю на летнія Гульні ў Токіа, якая адбудзецца ў венгерскім Сегедзе праз два тыдні. Гэтаму тандэму трэба будзе дабіраць квоту ў каноэ (1 000 метраў).

У Сегедзе зборная плануе заваяваць яшчэ ліцэнзіі ў мужчынскіх каноэ-адзіночцы на 1 000 метраў і на байдарцы-адзіночцы на 200 метраў. Усяго зараз у нацкаманды ёсць 12 квот на летнія Гульні ў Японіі. Кубак краіны завершыцца ў пятніцу, 30 красавіка.