Вынікі гонкі праследавання на этапе Кубка свету па біятлоне

11 марта 2017

Арнд Пайфер - пераможца гонкі праследавання на этапе Кубка свету па біятлоне ў фінскім Кантыялахці. На фінішы немец абышоў аўстрыйца Альфрэда Эдэра і нарвежца Эміля Хегле Свендсена. Лепшы з беларусаў Дзмітрый Абашаў на 38 месцы.

Куды больш шанцаў на паспяховае выступленне ў нас у жаночай гонцы праследавання. Напярэдадні Дар'я Домрачава заваявала бронзу ў спрынце. Беларуска адправіцца на дыстанцыю трэцяй і будзе мець перавагу па часе, саступаючы толькі Тырыль Экхаф і Лауры Дальмаер. Таксама ў пас'юце сёння выступіць і Надзея Скардзіна. У яе будзе нумар 26. Прамая трансляцыя гонкі сёння на "Беларусь 5" у 17:05.