Рэванш не адбыўся, але паядынак выдаўся звышнапружаны

3 апреля 2014

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі другі раз у сваёй гісторыі правяла таварыскі матч са зборнай расійскага Знешэканамбанка. 2 гады таму дружына Кіраўніка дзяржавы перамагла 9:6, сёння сапернікі сышліся зноў, праўда, ужо на лёдзе новай Чыжоўка-Арэны. Доўгі час гаспадары даганялі, а пасля 2 перыядаў на табло спарткомплекса быў зафіксаваны парытэт, 5:5. У перапынку гульцы не сквапіліся на кампліменты адзін аднаму. Расіяне таксама адзначылі ўзровень падрыхтоўкі Мінска да чэмпіянату свету.


Здабыць перамогу камандзе Прэзідэнта атрымалася толькі на заключных дваццаці хвілінах, вынік 8:5. Аляксандр Лукашэнка адзначыўся закінутай шайбай. Пасля матча балельшчыкам па традыцыі дасталіся мяккія цацкі.