Рэспубліканскую спартакіяду школьнікаў прымае Магілёўская вобласць

19 июня 2017

У Беларусі гэта самы масавы і маштабны моладзевы спартыўны форум. На працягу года каля 3 000 спартсменаў з усёй краіны будуць змагацца за першынство ў 24 відах спорту. Спаборніцтвы праходзяць на некалькіх спартыўных базах. У Бялынічах па гандболе, у Горках па футболе, у Бабруйску - лёгкая і цяжкая атлетыка, хакей з шайбай. Астатнія віды спорту адбудуцца ў абласным цэнтры.

12-я спартакіяда школьнікаў адлюстроўвае стан моладзевага спорту ў кожным з рэгіёнаў Беларусі. Магілёўская вобласць не адзін год уваходзіць у тройку лепшых у краіне.