Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву прымае таленавітых дзяцей з Сірыі

10 апреля 2019

Спаборніцтвы, трэніроўкі, майстар-класы і экскурсіі: Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву ў рамках гуманітарнай праграмы сёння прымае таленавітых дзяцей з Сірыі. Першае мерапрыемства праходзіць у Мінску. 45 хлопцаў і дзяўчат паспрабуюць сябе ў шасці відах спорту: баскетболе, спартыўнай гімнастыцы, плаванні, тэнісе вялікім і настольным, шахматах.

Ібрагім Абазід, член Алімпійскага камітэта Сірыі: "Гэта дзеці, якія жылі падчас вайны ў Сірыі. Вы ведаеце, што вайна ў нас  8 гадоў. Упершыню ў іх ёсць магчымасць за мяжой выступаць або трэніравацца як зборная. Каб яны хоць  адчулі, як нармальная краіна, якая ўмее займацца спортам, як Беларусь, напрыклад. Адчулі, убачылі, як людзі тут рыхтуюцца. Можна трэніравацца разам з імі".

Аляксандр Дубкоўскі, дырэктар Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву: "Гэта гуманітарны праект. Дэлегацыі з Сірыі не толькі па спорце, але і па іншых сферах дзейнасці (гэта мастацтва і іншыя), дзе дзеці выяўляюць свае таленты ў Сірыі, яны наведваюць Беларусь. Натуральна, ёсць квота для спартсменаў, якую мы прымаем тут".

Праект ладзіцца  другі раз. Сірыйскіх дзяцей чакаюць два займальныя тыдні ў Беларусі.