Рэспубліканскае спартыўнае арыентаванне прайшло ў Мінску

28 ноября 2015

159-я сталічная школа восьмы раз аб'яднала юных спартсменаў - гэта больш за 400 школьнікаў з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. На дыстанцыі 500 метраў удзельнікі пры дапамозе спартыўнай карты і электроннага чыпа праходзілі кантрольныя пункты. Вынікі вызначаліся па часе пераадолення маршруту. Спартыўны лабірынт не толькі развівае фізічную форму дзіцяці, але і паляпшае ўвагу і кемлівасць. Удзел у рэспубліканскай эстафеце прынялі ўсе навучэнцы з першага класа па адзінаццаты.

Вынікі рэспубліканскага конкурсу падвядуць у канцы снежня, тады ж пройдзе і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Дарэчы, у нашай краіне спартыўнае арыентаванне развіваецца ўжо на працягу паўстагоддзя.