Рэспубліканскі футбольны турнір з удзелам жаночых каманд, якія трэніруюцца па праграме Special Olympics, прайшоў у пасёлку Ула Віцебскай вобласці. Больш як 10 гадоў у мясцовым ліцэі працуе цэнтр прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Яго падапечныя прадстаўляюць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах Special Olympics. Усе ўдзельнікі турніру атрымалі прызы. Карысным і патрэбным падарункам для ліцэя стаў інвентар і абсталяванне ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Беларускі камітэт Special Olympics рэгулярна праводзіць рэгіянальныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе, баскетболе, настольным тэнісе, плаванні, лёгкай атлетыцы і іншых спецыяльных алімпійскіх відах спорту. Галоўная задача - сацыяльная рэабілітацыя ўсіх, хто ў гэтым мае патрэбу.













