Марафон сабраў некалькі тысяч чалавек - і аматараў, і прафесіяналаў. Кожны мог выбраць дыстанцыю па сілах - ад 3 да 21 кіламетра. Прабег стаў 400-ай акцыяй дабрачыннага праекта Мары здзяйсняюцца, заснаванага вядомымі беларускімі атлетамі, сярод якіх Аляксандра Герасіменя, Аляксандр Глеб, Дар'я Домрачава, Ягор Мешчаракоў, Юлія Несцярэнка. Паводле слоў спартсменаў, удзел у падобных акцыях не менш важны, чым перамогі на буйных стартах.














