Рашэнне аб здыманні з "Крумкачоў" забароны на рэгістрацыю гульцоў будзе прынята 10 сакавіка

7 марта 2018

Рашэнне аб здыманні з "Крумкачоў" забароны на рэгістрацыю гульцоў будзе прынята ў суботу, 10 сакавіка. У выпадку станоўчага зыходу сустрэчы "Крумкачы" усё-такі змогуць заявіць футбалістаў на нядзельны матч чвэрцьфіналу Кубка Беларусі з "Нёманам". Праўда, пры ўмове што гульцы, перад якімі клуб мае фінансавыя запазычанасці, не будуць мець пярэчанняў.