Найлепшы футбольны клуб краіны гэтымі хвілінамі на "Барысаў-Арэне" праводзіць матч у адказ трэцяга раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць Пражскай "Славіі". Сітуацыя напружаная. Тыдзень таму ў Чэхіі наша каманда ўступіла 0:1. А гэта значыць, сёння жоўта-сінім патрэбна толькі перамога, прычым з большым лікам.
На "Барысаў-Арэне" працуе наш карэспандэнт Павел Капуцкі (прамое ўключэнне).
Сканчаецца другі тайм. Лік 2:1 у карысць БАТЭ. Гэты паядынак неверагодна важны для БАТЭ. Што даказвае цікавасць гледачоў - білетаў ужо ўчора не заставалася. На стадыёне зараз 13 тысяч балельшчыкаў, і нават наша тэхніка для прамога ўключэння не вытрымлівае, прыйшлося трохі адысці ад арэны.
У першым тайме ….
У выпадку выхаду ў наступны раўнд БАТЭ у другой палове жніўня застанецца зрабіць адзін крок да групавой стадыі, і тады ў Беларусь зноў могуць прыехаць "Барселона", "Ювентус", "Баварыя" або хто-небудзь яшчэ з катэгорыі топ.
Паражэнне ад Славіі не трагедыя. Ёсць шанц прайсці ў групавы этап Лігі Еўропы другога па значнасці турніру Старога Свету. Сапернікі там не такія зорныя, але ўсё роўна ў балельшчыкаў будзе еўракубкавая восень.
Усёй краінай хварэем за нашых! Гэтымі хвілінамі матч БАТЭ - "Славія" завяршаецца на "Барысаў-Арэне".