Вырашальны дзень у тэнісным супрацьстаянні! Беларусь - ЗША. Хто выйграе Кубак Федэрацыі

12 ноября 2017

Галоўная інтрыга тэніснага года. Хто выйграе Кубак Федэрацыі, вырашаецца гэтымі хвілінамі на корце ў "Чыжоўка-Арэне". Пасля першага гульнявога дня ў матчы паміж камандамі Беларусі і ЗША лік 1:1.

У 14:00 стартаваў трэці паядынак, у якім сустракаюцца лідары абедзвюх зборных - 78-ая ракетка свету Арына Сабаленка і 10 нумар сусветнага рэйтынгу Кока Вандэвеге. Сярод гледачоў, якія запоўнілі трыбуны, як і напярэдадні, знаходзіцца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прамую трансляцыю матча гэтымі хвілінамі вядзе тэлеканал "Беларусь 5". У першым сэце тэнісісткі на працягу 10 геймаў па чарзе бралі свае падачы. Аднак у 11-ым Вандэвеге здолела зрабіць брэйк. У 12-ым гейме Арына выйграла падачу саперніцы і перавяла ход першага сэта ў тай-брэйк. Матч працягнецца да перамогі адной з тэнісістак у двух сэтах.

Услед за Сабаленкай і Вандэвеге на корты выйдуць другія нумары каманд - Аляксандра Сасновіч і Слоан Сцівенс. Пасля іх адбудзецца парная сустрэча, у якой беларускі Вера Лапко і Лідзія Марозава будуць сапернічаць з амерыканкамі Элісан Рыске і Шэлбі Роджэрс