Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазель распавёў, чаму старт чэмпіянату свету 21 года перанесены на канец мая. Гэта зроблена па настойлівай просьбе нацыянальных ліг. Планетарны форум, які сумесна прымуць Беларусь і Латвія, павінен быў стартаваць 7 мая, але напярэдадні кангрэс IIHF зацвердзіў новыя даты. Турнір адбудзецца ў Мінску і Рызе з 21 мая па 6 чэрвеня.
Рэне Фазель, кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея: "Хацелася даць магчымасць гульцам з НХЛ паўдзельнічаць у чэмпіянаце свету. Гэта асабліва важна для зборных Канады і ЗША. Зараз усё ідзе да таго, што ў НХЛ рэгулярны сезон пачнецца намнога пазней, чым звычайна. Магчыма, ён скончыцца толькі ў пачатку мая. Перанос дат чэмпіянату свету на пазнейшыя тэрміны дае зборным больш прасторы для прыцягнення хакеістаў з НХЛ".
Рэне Фазель растлумачыў перанос чэмпіянату свету - 2021 па хакеі
23 июня 2020













