Рэгулярны чэмпіянат КХЛ: мінскае "Дынама" згуляе са СКА з Санкт-Пецярбурга 25 верасня на "Мінск-Арэне"

25 сентября 2021

У госці да мінскага "Дынама" на "Мінск-Арэну" сёння наведаецца СКА з Санкт-Пецярбурга. Гэтым паядынкам "зубры" пачнуць трохматчавую хатнюю серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Стартавае ўкідванне адбудзецца ў 17:30. Сустрэчу ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі гаспадары размясціліся на 9 радку. А вось нашы госці займаюць 4 пазіцыю. Нагадаем, менавіта клуб з Санкт-Пецярбурга не пусціў "зубраў" у другі раўнд плэй-оф Кубка Гагарына мінулага розыгрышу.