"Рэал Мадрыд" трэці раз запар бярэ галоўны трафей Лігі чэмпіёнаў

27 мая 2018

Напярэдадні вырашылася галоўная інтрыга сезона ў клубным футболе. "Рэал Мадрыд" трэці раз запар бярэ галоўны трафей не толькі еўрапейскага, але і сусветнага футбола, бо ў Лізе чэмпіёнаў удзельнічаюць лепшыя футбалісты планеты. "Рэал" і "Ліверпуль" паказалі вельмі годную такога матча гульню, у якой было ўсё - вар'яцкія ляпы варатара брытанцаў, класныя галы ў выкананні абедзвюх каманд, і траўма ключавога футбаліста горада групы "Бітлз" Махамеда Салаха. Але "Рэал" на чале з легендарным Зінедзінам Зіданам ізноў не заўважае канкурэнтаў. Тры разы запар заваяваць Кубак Лігі чэмпіёнаў - гэта, згадзіцеся, фантастычнае дасягненне ў найноўшай футбольнай гісторыі.